Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі

10

Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі

Фота: Tut.by

У МУС TUT.BY растлумачылі, што афіцыйна паведамляць пра тое, што вырак выкананы, не могуць, таму цi расстралялі Канавалава не паведамляецца. Аднак, адзначылі ў МУС, калі расстралялі Кавалёва не факт, што расстралялі і Канавалава — аналогіі паміж адным і другім расстрэлам у заканадаўстве няма. Пазней TUT.BY пацвердзілі, што Канавалаў таксама пакараны.

 

14 сакавіка сталя вядома, што Аляксмандар Лукашэнка не памілваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Ўлад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба зьвяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і прысудзіў яго да смяротнага пакарання. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на смяротнае пакаранне паводле абвінавачання ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе, прашэнне аб памілаванні падаваць адмовіўся. Як стала вядома Tut.by, прысуд у дачыненні яго таксама выкананы.


Няма запісаў для адлюстравання