Крэдыт за навучанне прапаноўваецца знізіць

1

Сёння “Беларусбанк” выдае крэдыты на адукацыю пад 30% гадавых. І атрымаць яго можна толькі тады, калі навучаешся на дзённай форме. Ёсць яшчэ ільготны крэдыт, пад працэнт, які складае палову ад стаўкі рэфінансавання, але яго могуць атрымаць студэнты з сям’і, дзе даход на аднаго члена не перавышае 1,5 мільёна рублёў.

— Сёння рост платы за навучанне стрымліваецца ўсімі магчымымі спосабамі, але пры гэтым рэнтабельнасць па многіх спецыяльнасцях ужо дасягнула нулявога паказчыка. Таму, магчыма, прыйшоў час перагледзець умовы крэдытавання аплаты за навучанне, бо сёння для многіх абавязацельствы па плаце па крэдытах за навучанне сталі непад’ёмнымі, — выказаў сваё меркаванне на чарговым пасяджэнні Мінадукацыі старшыня ЦК галіновага прафсаюза Аляксандр Аляксандравіч Бойка.

Прафсаюзы лідар нагадаў, што міжнародны вопыт у гэтым пытанні рознабаковы.

— У Аўстраліі па такіх крэдытах прадугледжана нулявая стаўка, — паведаміў Аляксандр Бойка. — у Бельгіі пагашэнне крэдыту пачынаецца праз два гады пасля заканчэння вучобы, вярнуць усю суму можна не пазней, чым праз 15 гадоў пасля заканчэння навучання.

“Можна было б пераняць хоць некаторыя з гэтых падыходаў”, — выказаў сваё меркаванне чыноўнік. Тым больш, што гэта актуальна сёння для 61,2% студэнтаў, якія навучаюцца платна.


Няма запісаў для адлюстравання