Алкаголь “крадуць” цыстэрнамі

3

“З нелегальнага абароту ў 2011 годзе канфіскавана 5 чыгуначных цыстэрн па 60 тысяч літраў спіртазмяшчальнай прадукцыі і алкагольнай на 4 мільярды рублёў, — сказаў Эдуард Нікіцін. — Гэта ў два разы болей, чым у 2010 годзе”.

Цыгарэт было канфіскавана ў тры разы больш, чым год раней, — на 4,8 мільярда рублёў.

Паводле слоў Эдуарда Нікіціна, міліцыя канфіскавала партыі чорных і каляровых металаў на 5,6 мільярда долараў. Гэта тры сотні 20-тонных фур! “Для нашай краіны — гэта стратэгічная сыравіна, — падкрэсліў кіраўнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Эдуард НІКІЦІН. — Жалезную руду ў нас, на жаль, не здабываюць. А вось гэтыя 300 фур маглі сысці ў асноўным у Расійскую Федэрацыю”.


Няма запісаў для адлюстравання