Якім будзе Дзень Волі?

1

Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні аргакамітэта па падрыхтоўцы да святкавання ўгодкаў абвяшчэння БНР.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мастакі Алесь Марачкін, Мікола Купава, старшыня Рады беларускай інтылегенцыі Уладзімір Колас, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі, палітык Віктар Івашкевіч і іншыя.

Мяркуецца, што напярэдадні Дня Волі ў Мінску пройдзе тэматычная мастацкая выстава суполкі “Пагоня”, круглы стол, прысвечаны абвяшчэнню БНР, а ў асноўны дзень – 25 сакавіка на плошчы Бангалор будзе зладжаны святочны канцэрт.

Пры гэтым, канчатковы сцэнар мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску 25 сакавіка будзе абвешчаны за тры тдні да гэтай даты.

Нагадаем, заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне святочных вулічных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Волі, пададзена 23 лютага. Арганізатары просяць дазволу сабрацца удзельнікам акцыі 25 сакавіка каля Акадэміі Навук і ў 13.30 прайсці шэсцем да месца правядзення святочнага мітынгу – плошчы Бангалор.

Адказ з Мінгарвыканкама заяўнікі мітынга павінны атрымаць не пазней за 22 сакавіка.


Няма запісаў для адлюстравання