Пра затрыманне Сяргей Парсюкевіч паспеў паведаміць праз тэлефон.

Іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Некалькі дзён таму Алена Каваленка разам з дзецьмі зладзіла акцыю на падтрымку свайго мужа, Сяргея Каваленкі, які трымае доўгатэрміновую галадоўку пратэсту. У гэтай акцыі браў удзел таксама і Сяргей Парсюкевіч, і іншыя актывісты.

Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку 19 снежня, потым рабіў перапынак, а бесперапынна трымае яе ад 8 лютага. Сяргей Каваленка асуджаны да 2 гадоў і 1 месяца калоніі агульнага рэжыму за парушэнне ўмоў так званай «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне ў цэнтры Віцебску на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белага сцягу. Такім чынам ён пратэстуе супраць прысуду. Паводле стану на 12 сакавіка, Сяргей Каваленка важыў 51 кілаграм, тэмпэратура цела была 35,2 градусы.



Поделиться ссылкой: