Супраць жыхароў “Уручча-2” задзейнічалі спецназ (відэа)

2

Людзі ўчора выйшлі на стыхійны мітынг супраць будаўніцтва дома на месцы, дзе цяпер невялічкая паркоўка, а вакол шчыльная забудова. Абураныя жыхары казалі, што не дадуць будаўнікам агароджваць пляцоўку пад будаўніцтва, пакуль не атрымаюць адказаў з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Саўміна на свае звароты.

У выніку на месца мітынгу прараб выклікаў міліцыю, а трактар з камплектам для плоту з’ехаў. Людзі запэўнілі будаўнікоў, што наладзяць дзяжурствы. Адну расцяжку: “Будоўлі – НЕ!” супрацоўнікі міліцыі сарвалі з фасаду дома яшчэ падчас мітынгу. А другую – на балконе трэцяга паверха – давялося здымаць самому начальніку ЖЭС і пажарным.

Супраць жыхароў “Уручча-2” задзейнічалі спецназ (відэа)

Сёння на пляцоўку падагналі больш тэхнікі. Калі туды прыбеглі жыхары мікрараёна, іх пачалі выціскаць спецназаўцы. Наталля Паходня паведаміла “Народнай Волі”: “Нас было чалавек з дваццаць. Мы нічога не маглі зрабіць. Спецназаўцы прыехалі на мікрааўтобусе. Да таго ж нас усіх здымалі на відэа як злачынцаў і пагражалі арыштам. Мы адступілі, бо не біцца ж з імі нам, жанчынам. А яны адразу пачалі ставіць агароджу”.

У 18.30 жыхары збяруцца на сход, каб абмеркаваць свае далейшыя дзеянні.


Няма запісаў для адлюстравання