У прыватнасці, наяўнасць палітвязняў, ад’езд паслоў краінаў Еўрапейскага саюзу з Беларусі на знак салідарнасці з высланым паслом Польшчы і прадстаўнікамі ЕС, а таксама апошняя сітуацыя, калі беларускія палітыкі і журналісты не могуць перасячы беларускую мяжу.
Пакуль невядома якое рашэнне будзе прынятае і які будзе вынік галасавання. Але стала вядома, што большасць еўрадэпутатаў ужо выказаліся за тэрміновае вызваленне палітвязняў, перанос чэмпіяната свету па хакеі і пашырэнне санкцый супраць беларускіх уладаў. Галасаванне па беларускім пытанні адбудзецца заўтра, 15 сакавіка.