“Крадуць шляхам стварэння лішкаў, за кошт недакладвання вось гэтага звязваючага кампанента ў асфальтабетонную сумесь, — распісаў схему кіраўнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Эдуард Нікіцін. — Чаму гэта магчыма? Аказваецца, што ў нашай краіне з 227 асфальтабетонных установак, якія вырабляюць гэтую сумесь, 167 ўжо выпрацавалі свой нарматыўны рэсурс. Немагчыма вызначыць нарматывы спісання бітуму — адпаведна, яго эканомяць, а лішкі дазваляюць, так бы мовіць, зарабіць ценявую капейку”.

З-за крадзяжэй бітуму дзяржава церпіць не толькі прамыя страты, а таксама і ўскосныя праблемы. Асфальт, у які недакладваюць звязваючага рэчыва, трэба мяняць кожны год, а гэта новыя выдаткі. Варта толькі адзначыць, што на дарожнае будаўніцтва, рамонт і мадэрнізацыю дарог у 2011 годзе было вылучана 632 мільярды рублёў з бюджэту.

Поделиться ссылкой: