Зварот да міністра Ажубаліса

1

Зварот ініцыявала грамадзянская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – Без візы!”, у якую ўваходзіць шэраг уплывовых грамадскіх арганізацый, у тым ліку Рух “За Свабоду”.

У лісце на імя Аўдронюса Ажубаліса беларускія актывісты нагадваюць, што Літва не раз у прыязным тоне выказвалася аб адкрытасці для беларускага грамадства, аднак бракуе практычных крокаў для таго, каб зносіны паміж людзьмі ў Беларусі і Еўразвязе былі ўзнятыя на якасна новы ўзровень. У прыватнасці, грамадзянская супольнасць заклікае спрасціць выдачу шматразовых візаў беларускім грамадзянам у мэтах узмацнення сувязяў ва ўсіх галінах – сямейных, дзелавых, культурніцкіх, грамадскіх і г.д.

“Літва неаднаразова дэманстравала жаданне на ўзроўні ЕЗ спрасціць візавы рэжым для беларусаў. Гэта можна толькі вітаць, – кажа Вілейта. – Аднак шмат што Літва можа змяніць і самастойна. Шэнгенскае пагадненне дазваляе візы выдаваць тэрмінам да пяці гадоў, але пакуль, за рэдкімі выключэннямі, Літва выдае шматразовыя візы не даўжэй як на год. Заклікаем прыняць адпаведныя папраўкі ў закон аб прававым статусе замежных грамадзян і стварыць магчымасць для доўгатэрміновых стасункаў паміж грамадзянамі, бо адносіны паміж кіраўнікамі ніяк не наладжваюцца”.

Калі беларусы атрымаюць магчымасць афармляць шматразовыя візы не на паўгады або год, а на пяць гадоў, як тое дазваляе Візавы кодэкс ЕС, зменшыцца нагрузка на літоўскія міграцыйныя службы і консульскія ўстановы. Вялікая занятасць гэтых структур і пастаянныя чэргі з’яўляюцца прадметам няспынных скаргаў.

Прадстаўнікі грамадскасці падкрэсліваюць, што чым болей сувязяў будзе існаваць паміж Беларуссю і ЕС на ўзроўні міжчалавечых кантактаў, тым болей краіна будзе набліжацца да Еўропы і дэмакратыі.

Поделиться ссылкой:


[su_box title="Мы есть в Telegram!" style="default" box_color="#DD3333" title_color="#FFFFFF" radius="3" class="" id=""] Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram! [/su_box]