У мінулым месяцы такая сустрэча не адбылася. Адміністрацыя СІЗА патлумачыла адмову змяненнем правілаў. Па словах Любові Кавалёвай, спатканне 11 сакавіка працягвалася нечакана доўга –3 гадзіны.

– Яму знялі кайданкі, ён з намі размаўляў без кайданкоў. Даволі прыхільныя былі да нас адносіны з боку работнікаў СІЗА, у тым ліку нам усё тлумачылася, усё расказвалася. Ён трымаецца. Канешне, знаходзячыся ў такіх умовах – без свежага паветра… праўда, з намі ён крыху пабыў – і твар яго пасвятлеў. Ён быў рад нас бачыць, мы былі рады яго бачыць.

Любоў Кавалёва паведаміла, што яе сын напісаў заяву на чарговыя сустрэчы з адвакатам. Таксама яго павінен агледзець доктар, таму што Уладзіслаў Кавалёў хварэе астмай.

Падчас суда Кавалёў заявіў аб сваёй невінаватасці і недатычнасці да тэрактаў у Мінску і Віцебску. Свае прызнанні падчас следства ён патлумачыў ціскам.

Суд, тым не менш, палічыў, што ён ведаў аб іх падрыхтоўцы і не паведаміў аб гэтым у праваахоўныя органы. Ён быў прызнаны вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і разам з Дзмітрыем Канавалавым прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.




Поделиться ссылкой: