Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага

1

У прыватнасці прадстаўнік Беларусі заявіў, што «мы ўважліва азнаёміліся з дакладам спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах і са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што дакладчык не змагла разабрацца ў справе Аляксандра Бяляцкага, мабыць, паддаўшыся стэрэатыпнаму меркаванню, якое распаўсюджвалася асобнымі еўрапейскімі структурамі і праваабарончымі НДА.

Яшчэ раз хочам пацвердзіць спецдакладчыку, што прысуд суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці Бяляцкага, а звязаны выключна з парушэннем ім падатковага заканадаўства. Грамадзянін Бяляцкі не дэклараваў буйныя грашовыя сродкі, якія ён атрымліваў ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, што з’яўляецца грубым парушэньнем дзеючага падатковага заканадаўства… »

Між тым, прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін адрэагавалі на гэтую заяву са свайго боку вельмі высокай ацэнкай праваабарончай дзейнасці Алеся, а прадстаўнік Венгрыі нават параўнаў яго з чэшскім палітыкам і грамадскім дзеячам Вацлавам Гавелам.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!