Бацька Ігара Анатоль Аскерка 10 сакавіка быў асуджаны да 15 сутак арышту за правядзенне акцыі ў гонар дня нараджэння Андрэя Саннікава. Разам з актывістам Іванам Шутко яны выйшлі ў цэнтр Барысава з бел-чырвона-белымісцягамі і партрэтам былога кандыдата ў прэзідэнты. У дачыненні да іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Цяпер затрыманы і сын Анатоля.
10 сакавіка сваякі Сяргея Каваленкі правялі пікет у знак салідарнасці з ім. Сямігадовы сын Сяргея трымаў у руках плакат з ягоным партрэтам, на якім было напісана: “Мой бацька памірае за сцяг. Чаму так?!”