Паплечнікі Рамана Васільева патрабуюць аказаць яму медычную дапамогу

2

У судзе Раман казаў, што ў яго моцна баліць галава, ён адчувае моцны боль у вобласьці скроняў і надброўных дуг. Ён кепска сябе адчуваў усе трое сутак. Раман распавёў, што на патрабаванні выклікаць хуткую супрацоўнікі ізалятара казалі «гільяціна табе толькі дапаможа».

Нагадаем: Зміцер Крэмянецкі, Міхаіл Мускі, Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў былі арыштаваныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за пэрформанс. Каля будынка МЗС, невядомыя раскідалі туалетную паперу на знак пратэсту супраць высылкі з Беларусі замежных дыпламатаў. Хлопцы ўжо адбылі «завочныя» трое сутак. Такім чынам, атрымалася па 18 дзён на кожнага.

На судовыя паседжанні спецназаўцы нікога не пускалі. Сябрам удалося патрапіць толькі на суд да Рамана Васільева. Яны і выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі сказалі, што ў Рамана падазрэнне на востры гаймарыт, але, каб пацвердзіць дыягназ, трэба рабіць рэнтгенаўскі здымак. Але на здымак Васільева не павезлі.

Сёння сябры маладафронтаўцаў паспрабуюць перадаць Раману Васільеву лекі. Яны паспрабуюць выклікаць Раману хуткую ў ізалятар, каб хлопцу ўсё ж аказалі неабходную медычную дапамогу.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!