Як яго акрэсліла БЕЛТА “дарадца прэзідэнта Беларусі па нацыянальнае бяспецы”, Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара шэйхам Хамад бэн Халіфам Аль Тані.

Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Катарам. Аб якім дакладна супрацоўніцтве вядзецца гутарка невядома.

Варта адзначыць, што гэта тая вельмі рэдкая з’ява, калі сын Лукашэнкі прадстаўляе Беларусь у палітычных справах публічна. Выглядае на тое, што Лукашэнка пачынае рыхтаваць сабе пераемніка.

Калісці даўно ў Аляксандра Лукашэнкі ўжо запытваліся журналісты, ці збіраюцца ягоныя дзеці займацца палітыкаю, на што ён адказаў “чэснае” не.

Поделиться ссылкой: