Місія праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch, паведаміла Анастасія Матчанка, кіраўніца місіі.

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Славакіі, арганізаваныя пасля атрымання папярэднім кааліцыйным урадам вотуму недаверу ў выніку галасавання па пакету фінансавай дапамогі Грэцыі, пройдуць 10 сакавіка. Удзел у іх возьмуць 26 палітычных партый.

Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Славакіі, беларусы  стануць адзінымі міжнароднымі назіральнікамі на гэтых выбарах. Пры гэтым усе, хто ўвайшоў у склад місіі Belarus Watch, раней ужо мелі вопыт назірання за выбарамі ў розных краінах.

Таксама ў межах візіту назіральнікі сустрэнуцца са славацкімі экспертамі і наведаюць офіс Цэнтральнай выбарчай камісіі і Міністэрства ўнутраных справаў Славакіі. У выніку місіі будзе падрыхтаваная папярэдняя, а таксама выніковая справаздача, якая мае адлюстраваць адпаведнасць выбарчых працэдур нацыянальнаму славацкаму, а таксама міжнароднаму заканадаўству.

Паездка ў Славакію праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», які дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах. Болей за ста ўдзельнікаў папярэдніх місій праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» бралі таксама ўдзел і ў назіранні за беларускімі выбарамі ў розныя гады.

 




Поделиться ссылкой: