“Я даслала вось такую тэлеграму ад нашай сям’і:”Дарагі Сяргей, ты даказаў, што змаганне за Праўду, за справядлівасць, за нацыянальную годнасць – справа твайго жыцця! – распавяла Ганна. — Ты стаў прыкладам змагання за Беларусь. Ты абудзіў сэрцы тысяч беларусаў. Дзякуй табе. Мы ганарымся табой. Твая ахвяра не будзе дарэмнаю. Але ж зараз прыйшоў час спыніць галадоўку, паказаць не толькі сваю мужнасць, але і мудрасць. Тысячы людзей моляцца за цябе, Сяргей, штодня, просяць Бога аб уратаванні твайго жыцця. Беларусі патрэбны жывыя героі, а дзецям жывы бацька, які б вучыў іх любові да Бога, да людзей, да Беларусі. Сяргей, што б не здарылася – мы з табой. Трымайся і памятай – Мужнасць і Мудрасць!”

Малюся, каб ён спыніў галадоўку!”

ДАРЭЧЫ

Тэлеграму Сяргею Кавалнку можна даслаць на адрас: 220050 СІЗА №1, 220050 г.Мінск, вул. Валадарскага. д. 2. Рэспубліканскі турэмны шпіталь Сяргею Аляксандравічу Каваленке.



Поделиться ссылкой: