Якім чынам чыноўнік, які знаходзіцца ў так званым “чорным спісе” неўязных на тэрыторыю краінаў Еўрапейскага саюза, трапіў у Італію, там каментаваць адмовіліся.

Інфармацыя аб тым, што Вадзім Зайцаў знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы ў Італіі, з’явілася 6 сакавіка. Падставай стала распараджэнне № 84р аб камандзіраванні шэфа КДБ у Рым, падпісанае прэм’ер-міністрам Беларусі 28 лютага. Інфармацыя аб гэтым змешчана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 2 сакавіка.

Калі Вадзім Зайцаў сапраўды знаходзіцца ў Італіі, то невысветленымі застаюцца пытанні: якая амбасада пагадзілася выдаць візу неўязному чыноўніку, а таксама чаму ў аэрапорце Рыма Зайцаву дазволілі ўезд у краіну.

Поделиться ссылкой: