Паўла Вінаградава адпусцілі, бо міліцыянеры неахайна склалі пратакол

2

2 сакавіка Паўла чакалі сваякі і сябры каля брамы ізалятара для правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Ён адбываў там 10 сутак арышта за акцыю “Ігрушко мітынгуэ”. Затрымалі Вінаградава ўвечары 20 лютага, калі ён выйшаў з офіса кампаніі “Гавары праўду”. Сябры Вінаградава звязваюць яго затрыманне з тым, што менавіта ў той дзень трое маладых людзей каля Дома ўрада выйшлі з літарамі ШОС. Сваякам Вінаградава сказалі, што ён зноў затрыманы.

Толькі праз трое сутак у судзе высветлілася, што яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 

На судзе супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС казалі, што Вінаградаў стаяў каля крамы “Базар” і нецэнзурна лаяўся. Пры гэтым міліцыянеры патлумачылі, што папросту патрулявалі тэрыторыю і ўбачылі гэты факт.

Павел Вінаградаў заявіў, што сведкі даюць ілжывыя паказанні. Суд не стаў высветляць чаму чалавек адразу пасля адбыцця 10 сутак арышту едзе не дахаты, а да нейкай крамы і там гучна нецэнзурна лаецца. Назіральнікі лічаць, што затрыманне насамрэч было зроблена спецыяльна, каб у яго з’явілася трэцяе парушэнне. Тады актывіста можна будзе перавесці на больш жорсткі рэжым адбыцця пакарання.

Нагадаем: Павел Вінаградаў быў пакараны за акцыю пратэсту 19 снежня 2010 г. на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні разам з некалькімі іншымі палітвязнямі. Прашэння аб памілаванні ён не пісаў.

Павел мае дачыненне да арганізацыі трох перформансаў, якія прайшлі ў Мінску ў лютым: 10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі плюшавыя цацкі, 17-га «невядомыя ў масках Лукашэнкі» раздавалі каля Камароўскага рынка слоікі з цёртым хрэнам «Хрэн вам ад Лукашэнкі» і літары Ш, О, С каля Дома ўрада.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!