Адукацыя падаражэла ў сярэднім на 3 мільёны (+ Табліца)

3

У самым горшам становішчы апынуліся студэнты-медыкі. Плата за навучанне ў медуніверсітэтах адна з самых высокіх, і калі студэнт не здолее плаціць, перавесціся на завочнае аддзяленне магчымасці ў яго няма – на медыкаў вучацца толькі вочна. У іншых ВНУ, дарэчы, ужо назіраюцца выпадкі, калі студэнты пераводзяцца на завочныя аддзяленні з-за высокай аплаты.

1 верасня БДМУ прапаноўваў платныя адукацыйныя паслугі на ўзроўні 7,4-7,9 мільёнаў рублёў. Сёння на лячэбным факультэце аплата складае 10 мільёнаў 640 тысяч, на стаматалагічным – 12 мільёнаў 450 тысяч. Рост – 3 мільёны.

Амаль усе прэстыжныя ВНУ за гэты навучальны год “падаражэлі” на 3 мільёны. Заробкі з такой хуткасцю не раслі. На 1 верасня 2011 года сярэдні заробак бюджэтнікаў складаў 1,5 мільёна, зараз – 2,5 мільёна.

Табліца.Як раслі кошты на адукацыю ў найбольш прэстыжных ВНУ (млн. рубл.) у 2011-2012 навучальным годзе

ВНУ

1 верасня 2011г

1 лістапада 2011г

1 лютага 2012 г.

БДМУ

7,4–7,9

8,3–9,7

10,6—12,4

БДУ

5,4—7,5

7,7—9,3

8,6—12,0

БДЭУ

4,6—5,0

6,0—6,2

6,8—7,0

БДУІР

5,2—6,0

6,7—7,5

8,7—9,6

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце РБ

6,1

7,6

9,9

БНТУ

6,1—6,4

6,2—7,6

9,9—10,0


Няма запісаў для адлюстравання