Тым часам пачатковыя класы перавялі вучыцца ў будынак дзіцячага садка. Прычына – аварыйны стан будынку старой школы.

Бацькам паведамілі, што ў наступным навучальным годзе вучняў пачатковай школы таксама будуць вазіць да суседзяў.  Бацькі не раз прапаноўвалі зрабіць рамонт за свой кошт, але кожны раз атрымлівалі адмову. Яны не разумеюць навошта рабіць па 3 рэйса на дзень, каб вазіць вучняў у суседнюю вёску. Апроч таго, малым дзеткам давядзецца пасля заняткаў чакаць сваіх старэйшых таварышаў, каб разам ехаць дадому. 

На ўсе звароты бацькоў у дзяржаўныя струкутры ім казалі, што рамантаваць школу эканамічна немэтазгодна і што школа ў Сінягове бесперспектыўная.

Сёння ў аграгарадку Сінягова 30 школьнікаў і 40 дзяцей, якія пакуль наведваюць дзіцячы садок. 8 з іх у наступным годзе стануць першакласнікамі. Бацькі абураюцца, што ў свой час яны ўзялі іпатэку і пабудавалі сабе дамы ў аграгарадку, бо разлічвалі застацца ў Сінягове на ўсё жыццё. Цяпер яны не могуць змяніць месца жыхарства, бо павінны цягам 40 гадоў выплачваць грошы.

Бацькі звяртаюць увагу на Указ № 150, згодна з якім, у аграгарадку павінны развівацца сацыяльнае і бытавое абслугоўванне, газазабеспячэнне, вадаправод, дарогі, сувязь, а таксама там павінны ыбць школа і дзіцячы садок.

Абураныя бацькі кажуць, што ў 2009-2011 гг. з бюджэту на рамонт былі накіраваныя 568 мільёнаў рублёў, але яны не знайшлі прыкметаў таго, што было патрачана хаця б 100 мільёнаў. Яны гатовыя сабраць грошы, каб адрамантаваць школу, бо лічаць, што дзеці не павінны ездзіць у суседнюю вёску, а вучыцца дома.

Поделиться ссылкой: