Маладыя вучоныя і спартсмены: хто больш патрэбны дзяржаве?

1

Усе аспіранты навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах. Больш усяго сёлетніх стыпендыянтаў выконваюць дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных спецыяльнасцях — 20 чалавек, эканамічных і гуманітарных (13 чалавек), медыцынскіх (11 чалавек).

Сярод адзначаных стыпендыямі — 19 аспірантаў з навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Што звяртае ўвагу: у краіне больш за 4 тысячы аспірантаў, а стыпендыі атрымаюць толькі 78 чалавек. І памер яе невысокі – 2 мільёны 220 тысяч рублёў. Дарэчы, яшчэ меншы памер прэзідэнцкай стыпендыі прызначаны сёлета 92 маладым і таленавітым вучоным, сярод якіх сем дактароў навук, 59 кандыдатаў навук і 26 маладых навукоўцаў без ступені. Яны на працягу года штомесяц будуць атрымліваць усяго толькі па 2 мільёны рублёў стыпендыі.

Для параўнання: сёлета сярод стыпендыянтаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба – 174 маладыя і перспектыўныя спартсмены і трэнеры. Гэта нават на 12 чалавек больш, чым у мінулым годзе. І памер стыпендыі спартсменаў значна адрозніваецца ад прэзідэнцкай стыпендыі, прызначанай маладым вучоным.

Спарстмены і трэнеры – у адпаведнасці з дасягненнямі на міжнародных чэмпіянатах – атрымаюць стыпендыю у памеры ад 12 мільёнаў 684 тысяч да  42 мільёнаў 582 тысяч рублёў.

Прычым яшчэ нядаўна гэтыя стыпендыі былі меншыя. Аднак Прэзідэнцкі спартыўны клуб унёс змены ў “Палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты імянных стыпендый маладым перспектыўным спартсменам і трэнерам”. У выніку сярэдняя стыпендыя ў параўнанні з мінулым годам павялічылася больш чым у два разы, мінімальная стыпендыя ўзрасла амаль у тры разы, а максімальная стыпендыя павялічылася больш чым у 2 разы.


Няма запісаў для адлюстравання