Еўрапейскіх амбасадараў ня будзе, пакуль тут застаюцца палітвязні

1

Такім чынам яны выказалі сваю салідарнасць з пасламі краінаў Еўрапейскага саюзу, якія пакінулі тэрыторыю Беларусі пасля таго, як беларускія ўлады выслалі пасла Польшчы і прадстаўнікоў ЕС.

На расцяжцы напісана:  “EUROPEAN AMBASSADORS GOT MISSING TILL  IMPRISONED HERE EXISTING!” (Еўрапейскіх амбасадараў ня будзе, пакуль тут існуюць  зняволеныя).

Чаму надпіс зроблены на англійскай, а не нямецкай мове? Англійская – мова міжнацыянальных зносінаў, удзельнікі акцыі імкнуліся данесці сваё пасланне да як мага большай колькасці амбасадараў. І сярод жыхароў Беларусі, напэўна, ангельскую мову ведае болей людзей. Але ў міліцыянтаў з веданнем іншых моваў праблемы. Таму, магчыма, гэта дазволіла расцяжы правісець дадатковы час. 

 Маладафронтаўцы так пракаментавалі свае дзеянні: “Крок еўрапейскіх амбасадараў, што стаўся адказам на беспрэцэндэнтныя дзеянні беларускага рэжыма, бясспрэчна заслугоўвае павагі. Мы салідарныя з гэтымі мужнымі людзьмі. Амбасадар Вугоршчыны заявіў, што ён не павернецца на Беларусь, пакуль на волю не трапяць усе палітзняволенныя. Гэтай акцыяй мы ня толькі звяртаем увагу беларусаў на беспрэдзел рэжыма, але і звяртаемся да амбасадараў іншых краінаў, каб яны далучыліся да заявы спадара Контры”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!