Амбасадар ЗША пры АБСЕ Іэн Келі:”Улады Беларусі працягваюць рухацца ў накірунку рэпрэсій і самаізаляцыі”.

2

Ён сказаў што: “ЗША па-ранейшаму занепакоеныя сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. ЗША працягвае патрабаваць ад Аляксандра Лукашэнкі спыніць цкаванне апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і журналістаў”.

Дыпламат таксама выказаў шкадаванне на конт таго, што афіцыйны Мінск настаяў на тым, каб Беларуь пакінулі старшыня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора і амбасадар Польшчы Лешэк Шарэпка. Пры гэтым Келі падтрымаў салідарнае рашэнне ЕС адклікаць усіх сваіх амбасадараў з Мінска.

Пры гэтым Келі канстатаваў, што: “Улады Беларусі працягваюць рухацца ў накірунку рэпрэсій і самаізаляцыі”і нагадаў, што нармалізацыя адносін паміж Беларуссю, Еўропай і ЗША будзе магчыма толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў: На яго, думку, відавочна, што і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзяцца за кратамі праз свае палітычныя перакананні: “Для ўзнаўлення дыялога палітычныя вязні павінны быць безумоўна вызвалены і аднаўлены ў грамадскіх і палітычных правах”. Ёсць розныя ўмовы, але гэта ўмова №1”.

Келі  таксама паведаміў, што пакуль спробы АБСЕ дамагчыся таго, каб у Мінску ізноў быў адчынены офіс АБСЕ беспаспяховыя: “Як вы ведаеце, офіс АБСЕ ў Мінску быў зачынены быццам бы з-за таго, што скончыўся мандат для працы гэтага офіса”, — сказаў Келі. – Мы прасілі беларускія ўлады, каб офіс ізноў быў адчынены, гэта б спрыяла вяртанню Беларусі ў міжнародную супольнасць, аднак на нашыя просьбы ніякага адказу пакуль няма”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!