Як гімназісты трапілі ў міліцыю

0

Іх даставілі ў міліцыю Фрунзенскага раёна. Інспектар па справах непаўналетніх Максім Шакавец склаў на хлопцаў адміністрацыйны пратакол. Гімназістаў абвінавацілі ў тым, што яны “ажыццяўлялі спажыванне табачных вырабаў”. Дзяўчыну адпусцілі без складання пратаколу. Вядомыя прозвішчы вучняў –  Шайко, Радзівіл і Кармановіч.

Вечарам таго ж дня абураныя бацькі прыйшлі ў міліцыю, каб высветліць у Шакаўца, на якой падставе так абышліся з дзецьмі. Ён патлумачыў, што праводзілася рэйдавая праверка і ён ўбачыў, што старшакласнікі паляць на тэрыторыі гімназіі, парушаючы такім чынам заканадаўства. 

За паленне ў  забароненых месцах прадугледжаны  штраф ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні. Згодна са звесткамі сталічнай міліцыі, летась за паленне ў забароненых для гэтага месцах, пакаралі 400 чалавек.

Міліцыянеры лічаць, што з боку школьнікаў было парушэнне заканадаўства. Але парушэнне закона відавочна і з боку міліцыянераў. Таму бацькі ў сваёй заяве адзначылі, што праваахоўнікі затрымалі непаўналетніх на тэрыторыі навучальнай установы, не паставіўшы ў вядомасць адміністрацыю ці сацыяльнага педагога. А потым яны трымалі падлеткаў у міліцыі, складалі на іх пратаколы, не выклікаўшы туды іх бацькоў. Ім давялося дабірацца дахаты самастойна.

Дзеці паскардзіліся бацькам, што міліцыянеры ўжывалі нецэнзурную лексіку.


Няма запісаў для адлюстравання