“Гэта палітычная памылка, якая нясе катастрафічныя наступствы для Беларусі. Канфрантацыя з ЕС пагражае незалежнасці Беларусі, паглыбляе яе залежнасць ад Расеі”, – сказаў ён.

“Крок уладаў абсалютна ірацыянальны, тым больш, што ЕС паказаў сваю няздольнасць уводзіць моцныя санкцыі. Да таго ж, увёўшы санкцыі супраць 21 чыноўніка, а не 135 як планавалася, ЕС пайшоў на вялікія саступкі рэжыму. Таму гэта проста ірацыянальна”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.



Поделиться ссылкой: