“Мы вымушаны паінфармаваць, што запланаваная на 2 сакавіка 2012 года прэс-канферэнцыя з удзелам Пасла Лешэка Шэрэпкі і прафесар Эльжбеты Смулковай, прысвечаная 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь  не адбудзецца”.

Сёння раніцай польская амбасада разаслала ва ўсе сродкі масавай інфармацыі такое сумнае паведамленне.

Нагадаем, што дыпламатычны скандал з адкліканнем паслоў адбыўся літаральна напярэдадні юбілея устанаўлення беларуска-польскіх адносін. Спадарыня Эльжбета Смулкава, прызнаны ў Польшчы беларусазнаўца, працавала паслом у нашай краіне ў пачатку 2000-х.

Адмяняе польская амбасада і святочны прыем з нагоды юбілею, які меў адбыцца ў гатэлі “Еўропа”.

Поделиться ссылкой: