Доўгажыхарка-рэкардсменка

4

А на календары Ніны Дзмітрыеўны Федаровіч з вёскі Рымавічы адгорнуты 112-ты год жыцця. А працоўны стаж мае толькі 8 гадоў

Ніна Дзмітрыеўна самая пажылая з усіх доўгажыхароў Мінскай вобласці.

Лёс гэтай жанчыны надзіва звычайны, нічым і ніяк не адметны: усё жыццё пражыла на зямлі сваіх бацькоў, была замужам, нарадзіла і выхавала пяцярых дзетак… Спачатку, у далёкім ужо 36-м годзе, на свет з’явіўся першынец Іосіф, праз два гады дачка Марыя, у саракавыя-ваенныя яшчэ двое… У дзявочым веку працавала на бацькоўскай гаспадарцы (мелі да двух гектараў уласнай зямлі), а пасля ў калгасе на сезонных работах – пераважна ў паляводстве. Цікава, што яе агульны працоўны стаж – усяго толькі восем гадоў. Але Ніна Дзмітрыеўна пра тое не шкадуе, кажа, што не праца ўпрыгожвае жанчыну, а дзеці, што жанчына для таго і прадвызначана Госпадам. Пакуль яна на нагах, цікавіцца тым, што робіцца не толькі ў Рымавічах, але і ў астатнім свеце.


Няма запісаў для адлюстравання