Забарона ўводзіцца ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўства і з мэтаю забяспечыць нармальныя ўмовы ўзнаўлення гэтага віда рыбы падчас нерасту. У Дзяржінспекцыі па захаванні расліннага і жывёльнага свету тлумачаць, што ранні нераст шчупака забяспечвае абарону ікры і малька ад драпежнікаў, паколькі ў гэты час ікры і малькоў альбо зусім няма, альбо яны малаактыўныя. Да ўсяго тыя шчупачкі, што ўжо набралі вагу, маюць схільнасць да драпежніцкага харчавання. Яны атакуюць якраз моладзь тых рыб, якія пачынаюць нерасціцца крышку пазней…

За парушэнне забароны на вылаў шчупака прадугледжаны артыкул 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з ім браканьеры могуць быць аштрафаваны ад 10 да 50 базавых велічынь (фізічныя асобы) і да 1000 базавых велічынь (юрыдычныя) з канфіскацыяй усіх “прычындалаў”, якія былі на ўзбраенні пры вылаве шчупакоў… Няведанне забароннага правіла не вызваляе ад пакарання ні тых, ні другіх.

Поделиться ссылкой: