Пра гэта агенцтву Associated Press паведаміў супрацоўнік амерыканскай разведкі. Ён сказаў, што ізраільскія ўлады робяць гэта адмыслова, каб не даць падставаў казаць, што амерыканцы маглі, але не ўтрымалі свайго саюзніка ад нападу.

Ізраільскя амбасада ў ЗША, адміністрацыя ЗША і Пентагон гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

Associated Press паведамляе, што Ізраіль утойвае свае планы ад ЗША з-за таго, што ён незадаволены пазіцыяй амерыканцаў, якія не жадаюць самі бамбіць Іран і дапамагаць у гэтым Ізраілю. Тым больш, што днямі амерыканскі бок выказваўся, што ў ядзернай праграме Ірана няма вайсковага складніку і таму яны не ўспрымаюць усур’ёз наступствы атрымання Іранам атамнай зброі. Але Вашынгтон афіцыйна папярэджваў, што не дапусціць, каб Тэгеран меў уласную бомбу.

 Ізраіль лічыць, што іранцы, калі яшчэ не зрабілі бомбу, то зробяць гэта найбліжэйшым часам. Міністр абароны ЗША Леон Панета заявіў, што ізраільскі ўдар па іранскім ядзерным аб’ектам можа адбыцца сёлета вясной ці ўлетку.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»