Алесь Доній, які з’яўляецца народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны,  старшынёй мастацкага аб’яднання “Апошняя барыкада” і прэзідэнтам Цэнтра даследаванняў палітычных каштоўнасцяў, выступіў з відэазваротам у падтрымку палітвязня, лідэра “Маладога Фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Зміцера Дашкевіча.

У сваім звароце ён таксама выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Бандарэнку ды іншым палітзняволеным.  Гэта не першы відэазварот у падтрымку беларускага палітвязня з украінскага боку. Міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” праводзіць інфармацыйную кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Першым удзельнікам кампаніі быў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны.

Напрыканцы відэароліка з запісам Алеся Донія ўказаны адрас, на які Зміцеру Дашкевічу грамадзяне Украіны могуць напісаць лісты падтрымкі.

Поделиться ссылкой: