«Яны змагаліся за Радзіму»

22

2 416 жыхароў Мінска і Мінскай вобласці накіравалі заяву кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку з нагоды запланаванага будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка ў Смалявіцкім раёне плошчай у 80 кв. кіламетраў.

Людзі з занепакоеннасцю пішуць, што не ўпэўненыя ў тым, што кітайскі бок будзе клапаціцца аб выкарыстанні ачыстных збудаванняў, бо гэта пацягне дадатковыя сродкі. Яны прыгадваюць сітуацыю на Амуры, які пераўтварыўся ў сцёк атрутных адходаў ад кітайскіх прадпрыемстваў. Размова ідзе пра лёс Пятровіцкага вадасховішча, раку Волму і ўсю акваторыю ніжэй па цячэнні.

Падпісанты заявы лічаць, што пасля рэалізацыі праекта кожны чацьвёрты чалавек у Беларусі будзе кітайцам. На іх думку, гэта можа стаць выпрабаваннем для захавання беларускай культуры.

“Лічым, што рашэнне аб прадастаўленні зямельнага ўчастка для рэалізацыі праекта забудовы прамысловай зоны Беларуска-Кітайскага імндустрыяльнага тэхнапарка, на якім знаходзіцца вялікая колькасць садовых таварыстваў, населеных пунктаў, месцаў памяці баявой славы, брацкіх магіл загінуўшых воінаў, аб’ектаў адпачынку, асабліва ахоўваемая прыродная тэрыторыя, — з’яўляецца да канца непрадуманным, эканамічна немэтазгодным, абыякавым у адносінах да тысяч грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якіх у небывалых маштабах гоняць сем’ямі ва ўгоду кітайскім бізнэсмэнам, можа прывесці да пагрозы дзяржаўнай бяспекі, спараджае напружаннасць у грамадстве”, — пішуць падпісанты заявы.

Людзі просяць правесці грамадскія слуханні і скарэктаваць праект тэхнапарка з улікам меркавання народа.

 Кіраўніку дзяржавы свой зварот накіравалі і 105 жыхароў вёсак, якія знаходзяцца на тэрыторыі, запланавай для будаўніцтва індустрыяльнай зоны. Людзі нагадалі асноўны прынцып Канстытуцыі – клопат пра грамадзянаў краіны. Вяскоўцы пішуць: “На сустрэчы чыноўнікаў з прадстаўнікамі насельніцтва не была дасягнута дамоўленнасць аб адмове ад размяшчэння парка ў гэтым месцы. Людзі збіраюцца аб’яднацца пад лозунгам “Яны змагаліся за Радзіму”.


Няма запісаў для адлюстравання