Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся дадзеныя аб даходзе на душу насельніцтва і пакупніцкай здольнасці нацыянальных валют. Багацей ўсіх жывуць грамадзяне Катара. Невялікая дзяржава ў Персідскім заліве разбагацела за кошт нафты і газу. Так, сярэдні паказчык даходу на душу насельніцтва тут складае 88 тыс. долараў. Другое і трэцяе месца занялі Люксембург з прыбыткам у 81 тыс. долараў на чалавека і Сінгапур – 57 тыс. долараў.
ТОП-15 самых багатых краін па версіі Forbes:
1. Катар — 88,222 долараў
2. Люксембург — 81,466 долараў
3. Сінгапур — 56,694 долараў
4. Нарвегія — 51,959 долара
5. Бруней — 48,333 долараў
6. ААЭ — 47,439 долараў
7. ЗША — 46,860 долараў
8. Ганконг — 45,944 долараў
9. Швейцарыя — 41,950
10. Нідэрланды — 40,973
11. Аўстралія — 39,764
12. Аўстрыя — 39,761
13. Ірландыя — 39,492
14. Канада — 39,171
15. Кувейт — 38,775
Нагадаем, што раней быў складзены спіс самых шчаслівых краін. За першае месца традыцыйна спаборнічаюць Данія і Нарвегія. Беларусь традыцыйна трымаецца на апошніх радках. Якое месца магла б заняць Беларусь? Вядома толькі, што паводле статыстычных дадзеных, грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў мінулым годзе ў цэлым па рэспубліцы склалі 1 млн. 451,3 тыс. рублёў у месяц.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!