Сяргей Каваленка не збіраецца спыняць галадоўку (абноўлена)

4

Судзіла Сяргея Каваленку Алена Жук. На аб’яўленне вынікаў суда таксама не дапусцілі каля трыццаці чалавек, якім прыйшлося чакаць каля залі пад наглядам міліцыі.

Жонка Сяргея Алена Каваленка паведаміла, што накіравала тэрміновыя скаргі спецдакладчыкам ААН у справах катаванняў, судовай практыкі і свабоды слова. Алена Каваленка скардзілася на бесчалавечнае абыходжанне з яе мужам, на парушэнне прынцыпаў адкрытасці судоў і на перашкоду ў атрыманні інфармацыі.

Нагадаем, што суддзя Алена Жук судзіла у Віцебску не злоснага злачынцу, не забойцу і не гвалтаўніка, а чалавека, які вывесіў на навагодняй елцы нацыянальны бел-чырвона-белы-сцяг. Адвакаты збіраюцца абскарджваць рашэнне.


Няма запісаў для адлюстравання