Зменены будзе толькі механізм прыёму ў ВНУ па выніках ЦТ: плануецца ўстанавіць мінімальны станоўчы бал на цэнтралізаваным тэсціраванні па ўсіх прадметах, атрымаўшы які абітурыент зможа падаваць дакументы ў прыёмную камісію вышэйшай навучальнай установы і ўдзельнічаць у конкурсе.

Паводле слоў першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Жука, гэтая норма будзе распрацавана Міністэрствам адукацыі да пачатку ўступнай кампаніі 2012 года.

Поделиться ссылкой: