БХД патрабуе свабоды для Сяргея Каваленкі

2

“Відавочна, што і абвінавачванне, і пакаранне абмежаваннем волі за сцяг, і гвалт над сваякамі Сяргея, і “медычныя агляды”, і сам так званы суд – гэта дэманстратыўны здзек над правасуддзем і павольнае публічнае забойства чалавека, які два месяцы трымае галадоўку пратэсту”, — гаворыцца ў заяве.

“Каваленку знішчаюць за тое, што ён уздымае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг – сцяг беларускай свабоды, старажытны хрысціянскі сімвал, белую палатніну з крывёю ўкрыжавнага і ўваскрослага Ісуса, той самы, які ляжыць у аснове нацыянальных сцягоў Ангельшчыны, скандынаўскіх краінаў, Грузіі, Грэцыі, Швейцарыі ды іншых.

БХД звяртаецаца да беларускай і міжнароднай супольнасці з заклікам ужыць усе магчымыя спосабы ўплыву на рэжым Лукашэнкі ў справе Каваленкі. Гаворка ідзе пра жыццё і смерць чалавека, пра востры прыклад для ўсяго народу Беларусі. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае беларусаў прыйсці на суд Каваленкі.

БХД заклікае замежных дыпламатаў прыехаць на абвяшчэнне прысуду.
БХД заклікае падтрымаць Сяргея і ягоную сям’ю салідарнасцю і малітвай.
Свабоду Сяргею Каваленку!”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!