Суддзя пазбавілася сведак

2

Перад пачаткам працэсу да будынка суда пад’ехаў аўтобус са спецназаўцамі, прыбыло абласное міліцэйскае начальства, прывезлі і Сяргея Каваленку. Але нікога, акрамя адвакатаў, у залу не пусцілі. Не пусцілі нават родных Каваленкі – маці і жонку.

На якой падставе працэс над Каваленкам зрабілі закрытым, пакуль не зразумела. Але як паведамляюць відавочцы, ў будынку суда нават калідор перакрылі сталамі, каб ніхто не мог падысці да дзвярэй памяшкання, ў якім ідзе працэс.

Нагадаем, што суддзя Алена Жук судзіць у Віцебску не злоснага злачынцу, не забойцу і не гвалтаўніка, а чалавека, які вывесіў на навагодняй елцы нацыянальна бел-чырвона-белы-сцяг. Але вось такія прынятыя меры бяспекі.


Няма запісаў для адлюстравання