На беларускую мову няма попыту?

4

— Сітуацыя з беларускай мовай сапраўды складаная, — так пракаменціраваў сітуацыю “Настаўніцкай газеце” дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ, прафесар Васіль Старычонак. — Кожны год зніжаецца колькасць абітурыентаў, якія здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. На жаль, гэта паслядоўная тэндэнцыя. Адпаведна, менш людзей мае права паступаць на спецыяльнасці беларускай філалогіі.

Па словах дэкана, у педуніверсітэце спрабавалі падтрымаць цікавасць да беларускай мовы на розных узроўнях. З гэтай мэтай, напрыклад, адкрылі спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Англійская мова”, “Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова”, “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура”. Але вынікі прыёму не парадавалі: ні на адну спецыяльнасць конкурсу не было.

Дарэчы, адной з прычын падзення запатрабаванасці здаваць ЦТ на беларускай мове, прафесар Старычонак называе змены ў правілах беларускага правапісу. Дэкан лічыць, што менавіта з-за ўвядзення новых норм, якія папросту заблыталі абітурыентаў, большая частка з іх адмаўляецца пісаць тэсціраванне па беларускай мове і аддае перавагу рускай мове.


Няма запісаў для адлюстравання