17 лютага, калі адвакат была ў яго апошні раз, Зміцер адбываў 7 сутак штрафным ізалятары за тое, што адмовіўся сядзець у адной камеры з так званым “апушчаным”. Згодна з зэкаўскімі правіламі, пасля гэтага яго б таксама лічылі “апушчаным” з усімі негатыўнымі наступствамі.

Гэтым разам Зміцер Дашкевіч пакараны 10 суткамі арышту. Адвакат не стала распаўсюджваць інфармацыю наконт таго, што стала прычынай ізаляцыі яе падабароннага. Яна толькі сказала, што Зміцер паскардзіўся, што яму не перадаюць у ізалятар Біблію.

Наста Палажанка паведаміла “Народнай Волі”:  “Умовы ўтрымання для Зьмітра як не былі добрымі, так і не ёсць цяпер. Звязана гэта можа быць толькі з тым, што задача і не ставіцца, каб яму ці іншым палітвязням добра сядзелася. Задачаю стаіць абсалютна адваротнае, каб утрыманне для іх там было невыносным”.


Поделиться ссылкой: