Сёння Папяльцовая серада

4

Абрад пасыпання галоў попелам даў сваю назву Папяльцовай серадзе. Падчас гэтага абраду святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэта сімвалізуе гатоўнасць да пакаяння, да перажывання посту ў малітве і адрачэннях, а таксама нагадвае аб тым, што мы часовыя госці на гэтай зямлі.

У Папяльцовую сераду кожны католік павінен прыняць удзел у святой Імшы. У гэты дзень неабходна ўстрымлівацца ад спажывання мяса, чаго не патрабуюць астатнія дні посту, акрамя пятніцы. Завершыцца пост 5 красавіка Вялікім чацвяргом.

Упершыню пра саракадзённы пост узгадвае св. Анастазій з Александрыі ў пастырскім лісце з нагоды Вялікадня ў 334 г. Раней, у першыя стагоддзі хрысціянства падрыхтоўка да велікодных святаў працягвалася ўсяго сорак гадзін. Пазней стала займаць тыдзень, пакуль у V ст. пост не стаў больш працяглым.


Няма запісаў для адлюстравання