“Кабзар” не патрэбны

1

Пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў паведаміў дэпутату Валынскай абласной рады, які з’яўляецца кардынатарам Цэнтра  “Супрацоўніцтва без межаў”, Ігару Гузю, што арганізацыі “Кабзар” не хочуць прадаставіць памяшканне для рэгістрацыі, паколькі “асоба Чарнавуса выклікае рэзка негатыўную рэакцыю ў кіраўніцтва Баранавічаў і Брэсцкай вобласці”.

Згодна з беларускім заканадаўствам, атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.

Мясцовыя чыноўнікі прапануюць “Кабзару” арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грывень). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.


Няма запісаў для адлюстравання