Еўрапейская народная партыя патрабуе пераносу Чэмпіянату свету па хакеі 2014

4

У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:

«Прымаючы да ўвагі нашу папярэднюю пазіцыю адносна плачэўнай сітуацыі ў Беларусі; Шкадуючы аб тым, што на працягу апошніх 17 гадоў Беларусь кіруецца жалезным кулаком дыктатуры, што пазбаўляе беларускі народ асноўных правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону, фальсіфікуе вынікі выбараў і знішчае палітычных апанентаў;

Лічачы абсалютна нямыслімым, што такая краіна мае праводзіць буйное спартовае мерапрыемства сусветнага ўзроўню, таму што спорт мусіць несці радасць свабоды, плюралізму і еднасці, з гэтае прычыны лічачы цалкам непрымальным тое, што Беларусь, кіраваная Лукашэнкам, можа прымаць Чэмпіянат свету па хакеі 2014;

 Патрабуем, каб на наступным з’ездзе Міжнароднай федэрацыі хакею, які адбудзецца ў траўні ў Хельсінкі, было прынята рашэнне аб пераносе Чэмпіянату свету 2014 у іншае месца да таго часу, пакуль Беларусь не здабудзе свабоду і годнасьць;

У выпадку, калі такое рашэнне ня будзе прынята, Еўрапейская народная партыя заклікае ўсе федэрацыі хакею краінаў Еўрасаюзу і іншых дэмакратычных дзяржаваў байкатаваць гэтыя гульні!»

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!