Пасол па асобых даручэннях МЗС Чэхіі Петэр Марэш паведаміў на прэс-канферэнцыі, што міністра МЗС Беларусі Сяргея Мартынава пакуль не запрасілі на сустрэчу міністраў замежных спраў Вышэградскай групы і краін Усходняга партнерства, якая адбудзецца ў Празе 4 сакавіка.
Пэтэр Марэш ухіліўся ад канкрэтнага адказу на гэтае пытанне, але сказаў: “Абодва бакі ведаюць, што трэба зрабіць, каб гэта адбылося”.
Падчас сустрэч з прадстаўнікамі МЗС, міністэрстваў адукацыі і культуры, ДБУ і Нацыянальнай акадэміі навук пытанне пра беларускіх палітзняволеных не абмяркоўвалася.