Суд над Каваленкам (фота+відэа)

10

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцця пакарання – “хатняй хіміі”. Справу разглядае суддзя Алена Жук.Сяргей Каваленка вінаватым сябе не прызнае. 19 снежня 2011 году ён распачаў галадоўку пратэсту, якую трымае дагэтуль.

У СІЗА ён страціў 23 кілаграмы, хаця пад пагрозай змяшчэння ў псіхіятрычную клініку вымушаны быў на некаторы час ад галадоўкі адмовіцца. 6 студзеня актывісту пачалі ўводзіць ежу праз зонд, спрабуючы гвалтоўна прыпыніць галадоўку. Ад 8 лютага вязень ізноў цалкам адмовіўся ад ежы.

Нагадаем, што крымінальны пераслед актывіста пачаўся пасля таго, як 7 студзеня 2010г. ён на вачах у сотняў мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сцяг, здолеўшы залезці па зборнай металічнай канструкцыі на самую верхавіну галоўнай навагодняй ёлкі ў Віцебску. Праваабаронцы лічаць, што публічная дэманстрацыя і вывешванне Каваленкам нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ні ў якім выпадку не маглі кваліфікавацца, як хуліганскія дзеянні, паколькі яны не носяць характару асаблівага цынізму і яўнай непавагі да грамадства і не мелі гэтага на мэце. Наадварот, Каваленка вывешваннем сцяга прадэманстраваў гордасць за свой народ, за сваю краіну, за яе гісторыю.

Судовы працэс у Віцебуску ідзе на беларускай мове.

Суд над Каваленкам (фота+відэа)

Суд над Каваленкам (фота+відэа)

Суд над Каваленкам (фота+відэа)

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!