ФПБ занепакоена нізкім узроўнем зарплат

4

Як паведамляе прэс-служба ФПБ, у звароце да ўрада выказана пазіцыя аб тым, што заработныя платы павінны пастаянна расці. Вынікі праведзенага ФПБ маніторынгу паказваюць, што на сёння на шэрагу прадпрыемстваў узровень аплаты працы выклікае занепакоенасць. Больш чым у 67% працаўнікоў сярэдняя зарплата не перавышае сярэднямесячную заработную плату па краіне (2 млн. 877 тыс. рублёў).

“У шэрагу выпадкаў такая сітуацыя складваецца па аб’ектыўных прычынах, з-за часовых цяжкасцяў з рэалізацыяй гатовай прадукцыі, недахопу камплектуючых і г.д. Але нават у такой сітуацыі Федэрацыя прафсаюзаў настойвае на тым, што зарплаты павінны працягваць расці, а наймальнікі абавязаны ствараць умовы для павышэння прадукцыйнасці працы і росту заработных плат”, — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы ФПБ.

“У кароткія тэрміны трэба прыняць рашэнне адносна стратных прадпрыемстваў, — гаворыцца ў паведамленні. — У выпадку закрыцця вытворчасці або яе перапрафілявання ФПБ настойвае на тым, каб работнікам былі створаны ўмовы для перанавучання па новых запатрабаваных спецыяльнасцях”.

Як паведамлялася раней, у апошні тыдзень на некаторых беларускіх прадпрыемствах адзначаліся хваляванні працоўных, незадаволеных нізкім узроўнем заработных плат. У ліку такіх прадпрыемстваў згадваліся барысаўскі БАТЭ, баранавіцкі “Атлант” і пінскае “Палессе”.


Няма запісаў для адлюстравання