Стартавала кампанія “Народны кантроль – за сумленныя выбары!”

4

Асноўная ідэя кампаніі “Народны кантроль – за сумленныя выбары!” – прыцягнуць як мага больш шырокія колы грамадства да непасрэднага ўдзелу ў кантролі за выбарамі.

Усе суб’екты кампаніі “Народны кантроль – за сумленныя выбары!” з’яўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Арганізатары кампаніі спадзяюцца, што грамадзяне будуць настолькі актыўныя, што гэта дасць магчымасьць “закрыць” у выбарчых камісіях назіраннем усе 110 акругаў.
 
Ігар Лялькоў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што намаганьні ўдзельнікаў кампаніі будуць сканцэнтраваныя на тых акругах, дзе будуць вылучацца прадэмакратычныя кандыдаты. А намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч лічыць, што валанцёры будуць працаваць на 25–30% выбарчых акругаў.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да кампаніі і для гэтага размясцілі кантактныя звесткі: +375 17 3340827, +375 17 2845012, а таксама напісаўшы ліст на: uprava@narodny.org, info@pyx.by, info@belgreens.org.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!