Пракуратура патрабуе ад гомельскіх чыноўнікаў стварыць умовы для інвалідаў

5

У Гомельскай вобласці ўсяго больш за 86 000 інвалідаў, з іх тры з паловай тысячы з’яўляюцца інвалідамі-калясачнікамі.  Праверка паказала, што ў шмат якіх раёнах не выконваюцца тэрытарыяльныя праграмы аб стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў. У прыватнасці, будынкі адукацыі, аховы здароўя, гандлю і грамадскага харчавання не маюць нават адмысловых турнікетаў для інвалідаў па зроку, не пафарбаваныя першая і апошняя прыступкі лесвіцы.

Івалідам праблематычна трапіць нават у будынкі райвыканкамаў і пад’езды жылых дамоў. 

Пракуроры высветлілі, што не выконваюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных актаў. У Калінкавіцкім, Жлобінскі, Рэчыцкім, Хойнікскім, Лоеўскім, Лельчыцкім , Веткаўскім і ў самім абласным цэнтры пандусы, парэнчы і ўваходныя дзверы ўсталявалі з парушэннем дзючых нарматываў. Людзі не могуць імі карыстацца.


Няма запісаў для адлюстравання