Мікола Статкевіч “прасіцца” не будзе (скан ліста)

5

З ліста Міколы Статкевіча Кацярына даведалася, што ён атрымаў далёка не ўсю дасланую яму карэспандэнцыю. За апошнія тры месяцы ад сваёй малодшай дачкі Ганны ён наогул атрымаў толькі адзін ліст.

Палітвязень супакоіў Кацярыну наконт свайго здароўя. Ён запэўніў дачку, што займаецца штодня гімнастыкай, а на шпацыр яго выпускаюць толькі на гадзіну пад канвоем з сабакамі. Мікалай Статкевіч нагадаў Кацярыне, што любіць сабак і таму яго гэта не палохае. Сапраўды, раней у сям’і Статкевічаў некалькі гадоў быў сабака пароды баксёр і глава сямейства з задавальненнем яго выгульваў.

Мікола Статкевіч “прасіцца” не будзе (скан ліста)

Мікола Статкевіч “прасіцца” не будзе (скан ліста)

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!