Нараўне з Канскім і Венецыянскім фестывалямі берлінскі кінафорум лічыцца самым буйным і прэстыжным у свеце кіно. На “Берлінале-2012” прадстаўлена каля 400 фільмаў з усяго свету. Падчас правядзення кінафестывалю плануецца сустрэча прадстаўнікоў акрэдытаваных фестываляў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (у названай федэрацыі «Лістапад» быў акрэдытаваны ў 2011 годзе), у ходзе якой будуць разглядацца пытанні доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі.



Поделиться ссылкой: