Пракуратура і Суд інфармуюць прэзідэнта, што злачыннасць падае

3

Летась суды пакаралі 54 829 чалавек ( гэта на 10,2% менш, чым ў 2010 годзе). Колькасць пакараных непаўналетніх склала 1 978 чалавек. Амаль палова пакараных здзейснілі крадзяжы маёмасці.

Паводле дакладной, ёсць тэндэнцыя скарачэння колькасці пакараных за ўхіленне ад утрымання дзяцей, угон транспарту, катаванні, пагрозу забойства, распаўсюджванне наркотыкаў.

Але пры гэтым павялічылася колькасць пакараных за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Згодна з інфармацыяй суддзяў і пракурораў, скарачэнне пакараных пазбаўленнем волі дазволіла дзяржаве сэканоміць 11 млрд. рублёў бюджэтных сродкаў, якія ідуць на ўтрыманне асуджаных. 

Суд і пракуратура лічаць, што МУС павінна больш увагі звярнуць на ўдасканаленне крымінальна-папраўчай сістэмы і механізмаў сацыяльнай рэабілітацыі пакараных, бо толькі цягам першага паўгоддзя каля 4 000 чалвек здзейснілі новыя злачынствы.


Няма запісаў для адлюстравання