Фармальнай прычынай адлічэння сталі пропускі заняткаў, калі маладафронтавец адбываў арышты за ўдзел у вулічных акцыях. Першы раз Міхась правёў за кратамі на вуліцы Альшэўскага 7 сутак арышту за ўдзел у пэрформансе 7 лістапада каля помніка Леніну.
Другі – 10 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня. Міхася Мускага затрымалі каля Чырвонага касцёла.

Міхась паведаміў “Народнай Волі”: “Калі я сядзеў апошні раз на Акрэсціна, да мяне 6 разоў прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Яны пагражалі мне адлічэннем з вучобы ды іншымі негатыўнымі наступствамі, калі я не спыню сваю дзейнасць. Я адмовіўся і вось вынік”.

Цягам апошніх двух месяцаў адлічэнне з вучобы за актыўную грамадскую дзейнасць закранула яшчэ двух актывістаў – Уладзіміра Яроменка з Дзяржаўнага ўнівэрсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Насту Шулейку з Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта.

 



Поделиться ссылкой: